Абнаўленне 21/11/2026 · Вакансіі, новыя кантракты, склад каптаў і ўзроўні
«Заяўкі на ролю» сталі «Вакансіямі», дзевяць новых тыпаў кантрактаў, выпраўлены склад каптаў і ўзроўні ўдзельнікаў за ўсю працу ў сям'і.
- Вакансіі: «Заяўкі на ролю» цяпер называюцца «Вакансіі» — на сайце, у Discord, у назве модуля і права («Заяўкі на вакансіі»). Панэль у Discord —
/create_message type:vacancies; ужо апублікаваныя панэлі працуюць і далей. Спіс вакансій, анкеты і пададзеныя заяўкі захаваны. - Вакансіі: ліст у асабістыя пра заяўку цяпер называе ролю, напрыклад «Тваю заяўку на вакансію «Механік» #7 ухвалена», — і калі заяўку бяруць у працу, і калі яе ўхваляюць ці адхіляюць.
- Кантракты: дзевяць новых тыпаў кантрактаў: «Дары моря», «Металлургия», «Товар со склада», «Товар с поезда», «Товар с корабля», «Товар с самолёта», «Ателье», «Курьер фастфуда» і «Тюнинг».
- Гісторыя войнаў: выпраўлена: у складзе капту былі гульцы сем'яў, якія ў ім не ваявалі, і ўсе яны паказваліся ў абароне. Цяпер у капце толькі ўдзельнікі атакі і абароны; капты з 11/11 ачышчаны гэтак жа, і топ каптаў лічыць толькі іх.
- Узроўні і актыўнасць: раздзел «Актыўнасць» лічыць ужо не толькі паведамленні ў асабістай галінцы, а ўсю працу ў сям'і: паведамленні, час у галасавых каналах, разгляд заявак, прынятыя заяўкі на балы, зборы, кантракты, адкаты, выдадзеныя заказы і капты. За яе налічваецца XP, і з ім растуць узроўні. У раздзеле ёсць фільтры за сёння, тыдзень, месяц, увесь час ці свой дыяпазон дат і сартаванне па гадзінах у голасе, а картка ўзроўню — у «Маім профілі» і на старонцы ўдзельніка. Модуль цяпер называецца «Актыўнасць і ўзроўні».
- Узроўні ў Discord: новыя каманды
/level,/activityі/top(топ па XP або па гадзінах у голасе). Павышэнне ўзроўню пішацца ў асобны журнал — канал задае/set_log_channelз тыпам «узроўні».
Гатовы падключыць сям'ю?
Увайдзіце праз Discord, выберыце сервер і дадайце бота: сайт правядзе праз кожны крок.